Добавить новость или статьюСтворым музей разам, альбо Скарбы з гарышча
19.08.2014 Просмотры: 3351
Рашэннем Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ад 8 мая 2013 года № 570 пры аддзеле культуры Бярэзінскага райвыканкама з 1 чэрвеня 2013 года адкрыта рабочая група па стварэнні Бярэзінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Праца па стварэнні музея і будучых экспазіцый каласальная. Далейшае камплектаванне фонду, навуковае апісанне прадметаў, рамонт будынка, выпрацоўка навуковай канцэпцыі і тэматычнай структуры музея, афармленне экспазіцыйных залаў – справа не аднаго дня. Але за яе адважыліся ўзяцца, бо сёння, як і раней, многія добра разумеюць, што музей у раёне – гэта паказчык культурнага развіцця рэгіёна, магчымасць актыўнага ўздзеяння на светапогляд падрастаючага пакалення, выхавання ў бярэзінцаў пачуцця шчымлівага гонару за родны куточак, багаты на адметныя гістарычныя падзеі і цікавых людзей.
Стварэнне музея патрабуе значных грашовых выдаткаў, напружання сіл і, канечне ж, жадання. Адзінае, што пакуль перашкаджае працы, гэта нядобрасумленнасць людзей, якія, прыкрываючыся "ліпавымі” пасведчаннямі неіснуючых музеяў, збіраюць у нашым раёне экспанаты. Уваходзячы ў давер, яны забіраюць каштоўныя прадметы, матэрыялы, абяцаючы, што такім чынам папаўняецца фонд музея. Дакументы, рэчы, праданыя часцей за ўсё за невялікія грошы ці аддадзеныя ў якасці падарунка невядома каму, насамрэч папаўняюць прыватныя калекцыі, абагачаюць прыватных асоб і становяцца страчанымі для многіх будучых пакаленняў. Таму паведамляем: адказнымі за збор экспанатаў у раёне для будучага гісторыка-краязнаўчага музея прызначаны супрацоўнікі рабочай групы І.Л. Жукоўскі і А.Я. Ждановіч.
Яны звяртаюцца да жыхароў раёна з просьбай далучыцца да раённай акцыі "Створым музей разам, альбо Скарбы з гарышча” і заклікаюць усіх, хто неабыякавы да роднай культуры, спадчыны, жадае, каб каштоўныя рэчы хатняга побыту, дакументы мінулых часоў не згубіліся, перадаць іх у фонд будучага раённага музея, каб яны сталі неад’емнай часткай гісторыі Бярэзінскага краю, захавалі для нашчадкаў памяць пра землякоў. Неабходна звяртацца да супрацоўнікаў рабочай групы, якая знаходзіцца па адрасе: Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Маладзёжная, 5, ці тэлефанаваць:5 74 39 (рабочая група), 5-54-34 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі). Створым музей разам!
Падрабязней з работай групы можна пазнаёміцца на сайце http://muzei-berazino.ucoz.org.
Автор (или источник): Lenta
Информация размещена посетителем сайта. Сайт не несет ответственность за данный материалДругие новости и статьи
13.08.2015 Сериал Посланники 2015 г
11.03.2015 Мозгобойня в Борисове
11.07.2014 Фестиваль The Paradise 2014
14.07.2013 Свадебный десерт - торт из мороженного
29.06.2013 В Барановичах пройдет MotoFestWest
03.03.2013 Почти все билеты на ASOT 600 проданы
03.03.2013 КВНщиков из Бреста увидим на ТНТ